Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адлічэнне выхаванцаў з установы дашкольнай адукацыі

Дата: 13 ноября 2019 в 21:17, Обновлено 21 января 2020 в 01:04

Адлічэнне выхаванцаў з  установы дашкольнай адукацыі

Падпунктам 5.6 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці выхаванца (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу года.

Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, ці з’яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі слушнымі.

У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў гэтае пытанне вырашаецца органам кіравання адукацыяй, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова дашкольнай адукацыі, якую наведвае дзіця.

У прыватнасці, слушнымі прычынамі могуць прызнавацца такія абставіны, якія аб’ектыўна перашкаджаюць бацькам (законным прадстаўнікам) выхаванца прывесці сваё дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі:

хвароба дзіцяці;

санаторна-курортнае лячэнне;

знаходжанне дзіцяці на дамашнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);

каранцін;

наяўнасць лістка непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

адпачынак бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

службовая камандзіроўка бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў, у тым ліку праца па зменным графіку, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад працы дня ў тыдзень маці ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

прастой арганізацыі (падраздзялення), у якой працуюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца;

часовая страта працы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванца па незалежных абставінах;

канікулы (летнія – 90 каляндарных дзён, зімовыя – 10 каляндарных дзён, вясновыя – 10 каляндарных дзён, ва ўстановах спецыяльнай адукацыі ў залежнасці ад цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў – дадатковыя (восеньскія) канікулы працягласцю не больш за 10 дзён);

прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ўстановы дашкольнай адукацыі;

надыход надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;

непрадбачаныя сямейныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў).

Рашэнне аб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванца прымае кіраўнік установы дашкольнай адукацыі шляхам выдання загаду, у якім указваецца падстава для адлічэння (пункт 51 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, пункт 16 Інструкцыі).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.