Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя для педагогаў

Дата: 1 апреля 2019 в 23:23, Обновлено 20 января 2020 в 23:45

Кансультацыя для педагогаў дашкольнай адукацыі

"Эфектыўнасць работы па далучэнню выхаванцаў да

беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы "

      Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, неабходна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванню, укараненню і распаўсюджанню яе ва ўстановах адукацыі. Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:

  • арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;
  •  правядзенне ў дашкольных установах дзён беларускай мовы, заняткаў па развіццю беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка і карункі", "Лялькі з саломы і ільну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаёмства з прадметамі сялянскага побыту");
  •  арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенню асветніцкай работы ў дашкольных установах;
  • арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
  •  правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
  •  правядзенне кніжных выстаў, дзён беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
  • арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамёстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаёміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамёствамі; дасягненнямі беларускага народу. Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны матэрыял для гульнёвай дзейнасці:

    Рухомыя гульні "Садзі лянок", "Гарлачык", "Чарадзей", "Гарады", "А мы проса сеялі", "Грушка", "Пасадка бульбы", "Змейка", "Зайчык у садочку", "Шышкі, жалуды, арэхі", "Паляўнічыя і качкі".

    Дыдактычныя гульні

     Малодшы ўзрост: "Знайдзі прадмет па слову",  "Што ў мяшэчку", "Ветлівыя словы".

    Сярэдні ўзрост:  "Магазін", "Разбяры посуд", "Адгадай, што ў мяшэчку?", "Агароднік", "Што нам прывезлі калгаснікі?", "Хто што робіць у вёсцы".

    Старэйшы ўзрост: "Што з чаго і як зроблена?", "Каму што трэба", "Хто знойдзе, няхай возьме", "Што я бачыў", "Што схавана пад сурвэткай?", "Паглядзі, пазнай і назаві", "У садзе, полі, агародзе", "Гардэроб лялькі".

     Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

     Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі.

     Індывідуальныя формы:

- стварэнне герба сям’і, радаводу;

- распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;

- прыгатаванне страў беларускай кухні;

- мэтавыя прагулкі па вёсцы;

- наведванне музеяў, выстаў;

- складанне апавяданняў на розныя тэмы;

- збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;

- анкетаванне бацькоў.

    Калектыўныя формы:

- кансультацыя "Мая Радзіма - Беларусь";

- семінар-практыкум "Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы";

- лекторый "Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў";

- сямейны клуб "Талака";

- гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваё мінулае;

- круглы стол "Мудраслоўе на кожны дзень", "Як выхаваць беларуса";

- лекцыя-дыялог "За талакою ўсёй сям’ёю" (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);

- забава "За здаровы лад жыцця";

- сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;

- вечарына "Не пусцім наш род на звод";

- конкурс "Дружна стане ў карагод наш славуты радавод";

- сумесныя народныя святы і абрады;

- гасцёўня "Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і";

- вечар-партрэт "Куфэрачак сямейнага шчасця";

- вячоркі "Сёння ў нашай хаце свята";

- конкурс "Вось такія пірагі!";

- стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывёльны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.) ;

 - інсцэнізацыя казак і паданняў;

- школа маладых бацькоў  ("Якая матка, такое і дзіцятка " – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).

- сямейны педсавет  "Вопыт выхавання дзяцей".

     Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:

- Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?

-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?

-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?

-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?

-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага пакалення?

-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?

        Спадзяёмся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць Вам арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку. Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай спадчыны.

Крыніца: Сайт https://sad5narovlia.schools.by/pages/4893919309

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.