Красавік, май - гэта перыяд падрыхтоўчых мерапрыемтсваў да летняга аздараўленчага перыяду. Уся работа накіравана на стварэнне неабходных умоў для усебаковага развіцця і выхавання дзяцей у аздараўленчы перыяд.
Праведзены агляд спартыўнага і гульнёвага абсталявання на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі.
Супрацоўнікамі ўстановы дашкольнай адукацыі вядуцца работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі, афарбоўцы спартыўнага і гульнявога абсталявання, замене пяску ў пясочніцах.
Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі сумесна з дзецьмі вядзецца работа па афармленню куткоў экалагічнай сцежкі: "агарод", "поле", "кветнік", "лес", "луг".